Максім Л.

(no subject)

Даўненька тут не пісаў і не чытаў, агульная стужка змянілася да непазнавальнасці -- будзем чысціць) А так усё як раней, жывы і адносна здаровы)
Максім Л.

(no subject)

Купіў учора бараніны, лапатка -- 75 т.б.р./кг, кругляш кумпяка на костцы -- 100 т./кг, на від і на водар зусім свежая. У хваленай мною халяльнай краме -- 120 і 145 адпаведна, і якасць горшая, і цёткі хамаватыя, во як.

І забацаў шурпы -- 1,5 гадзіны, на хуткаварку які год радуюся, дзякуй, мама, сястра і стрыечны брат-нацык, за падарунак.
Максім Л.

(no subject)

Што паліць дызайнер дыяграм у Genius, і той, хто гэта ўсё зацвярджае? Узроставая катэгорыя 45-54 пазначана старымі, а 55+ глыбокімі старымі, абодва скручаныя і з кульбамі. А 55, на хвілінку, і ў нашай сацыяльнаарыентаванай, непенсійны узрост.
Максім Л.

(no subject)

Сёння нейкі дужа прадукцыйны дзень, мала што на працы звярнуў горы, якія ляжалі два тыдні мусіць. У Вікіпедыі напісаў артыкул пра Юлію Цімафееву, вельмі нечакана і грунтоўна дапоўніў артыкул пра Уладзіміра Шчаснага, нязначна дапоўніў мабыць з 10 артыкулаў, дэізаляваў яшчэ каля 10, зрабіў некалькі дзясяткаў рэдырэктаў. Вечарам насмажыў дранікаў :) Проста свята нейкае, кожны б дзень так. А дзень пачынаўся так сабе -- давялося вяртацца дадому ад метро, бо забыўся выпіць лекі.
Максім Л.

(no subject)

Схадзіў, дык схадзіў я на вікісустрэчу. 12-лапая банда адкрыла кран на кухні, паскідала ў мыйку розныя рэчы -- планавалася сур'ёзная дыверсія, але мыйка не заткнулася і паглынула большую частку вады. Пухнатыя вурдалакі, бачачы правал амбіцыйных планаў, падсунулі пад струмень лыжку, каб пырскі ляцелі па ўсёй кухні -- не патоп, то хоць мелка падгадзіць. Ну што, чвартаванне, думаю, самае то.
Максім Л.

(no subject)

Даволі хутка наш утульненькі офіс ад лёгкага расслабону перайшоў да лёгка дэпрэсняка.
Максім Л.

(no subject)

Куды ні кінь -- усюды клін. Калі 25 гадоў таму, ад "вазьміце 0,5 л булёну", валасы варушыліся -- адкуль? Цяпер яны варушацца ад пытання дзе яшчэ яго захоўваць і як утылізаваць.

Ад таго, што 25 гадоў таму было нейкае разумнае жыццё, таксама варушацца.
Максім Л.

(no subject)

Як думаеце, запечаная з чабаром, часнаком і сметанковым маслам каранёвая салера з грыбным соусам і груцай на гарнір -- традыцыйна, дастаткова, як кажа пан Верашчака, шчыранька?
Максім Л.

(no subject)

Мне тут вельмі падфарціла, знайшоў алічбаваны пералік землеўласнікаў Аршанскага павета за 1910 год, хай будзе 100 гадоў здаровы чалавек, які гэта зрабіў.

Сваю вёску знайшоў, троху іначай яна называлася тады, але гэта спішам на моўны бар'ер. Уласнік пазначаны як "т-ву кр. 34 вл.пр.", як разумею гэта расшыфроўваецца "[принадлежит] товариществу крестьян, 34 владельца, православные".

Гэта, атрымліваецца, чырвонапузая сволач скрала зямлю не ў аднаго майго прадзеда, а ў некалькіх...