Пісаў ніжэй пра гаспадара кемлівага сабакі -- свайго прадзеда, што быў ён не з нашай вёсцы, дык вось, як сведчаць аналы, трапіў ён да нас даволі акольным шляхам. Вядома, быў ён мясцовым, ці то пятым, ці то шостым сынам, цяпер дакладна ніхто не ведае, і чамусьці бацька абдзяліў яго спадчынай. Якая там была спадчына, што пецярым хапіла, а шостаму не -- гісторыя маўчыць... а, было гэта яшчэ да рэвалюцыі,... наўрадці ён быў Сашкам-дурнем, хутчэй тое, з-за чаго і я ў яго такі вырадзіўся :))) Ну, і падаўся Аляксандр Яфімавіч на заробкі, пабадзяўся тады яшчэ па імперыі, працаваў на Данбасе, хацеў зарабіць на зямлю... але рэвалюцыя ўсіх зраўняла. Вярнуўся на радзіму, а куды ж яшчэ, напэўна, бачыць братоў ён не хацеў і пасяліўся ў вёсцы каля Талачына. У гэтым самым Талачыне ў 1920-я на кірмашы, сустрэў ён незнаёмку N... Пра што думаў, калі кінуўшы хату і гаспадарку пераехаў у нашу вёску, бліжэй да замужняй незнаёмкі N -- гісторыя лыпае вачыма, але я падазраю. Пазней, праз некалькі гадоў, ён ажаніўся з прабабкай, але знаёмства з незнаёмкай N, нягледзячы што з гэтае прычына вёска стаяла на вушах, працягвалася і пасля вайны, пакуль незнаёмка N не перайшла ў лепшы свет.


Comments
1. Надакучылі сваркі
2. П'е
3 Прыносіць мала грошай
4 У сямейнае жыццё ўвесь час умешваюцца бацькі
5 У сям'і нехта хварэе і трэба пастаянны догляд...
Забаўна, але кінутых цётак не сустракала. То бок разведзеных бачыла, але ніякага адчування кінутасці -- не... Усе мае жанчыны-знаёмыя самі былі ініцыятаркамі разводаў (і шлюбаў:))
Як там тое слова... эпістала? карацей, беларускі народ і яго вечныя чаканні.