You are viewing [info]maksim_l's journal

Jan. 30th, 2012

  • 11:03 AM
Максім Л.
Прыйшло з ніадкуль і пайшло ў нікуды. Гэта не пра ідэю, а пра бурбалку на яе паверхні.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Jan. 25th, 2012

  • 12:32 PM
Максім Л.
Учора аб'наяўліваў чэк № 006660, у лічбы не веру, але чакаў каля касы надзвычайна доўга. Быў час і падумалася. Нахалеры мне гонкі за грашыма, хапіла б траціны сёнешніх заробкаў. Нават мізеру сакавіка-красавіка мне б хапіла, каб не выплаты за крэдыт. Чаму не знайсці спакайнейшае месца, можа на чвэрць-палову дня, ды займацца сапраўды мне цікавым. Коцікам не будзе чаго есці? Ну прабачце, а навошта лапы, зубы і нарэшце хвост?
  • 3 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Jan. 24th, 2012

  • 4:24 PM
Максім Л.
- ЧП "Супер пупер"?
- Да.
- Из Белгосстрах звонят, у вас по строке 31 два лишних рубля.
- Мгм?
- Отчет принимаю, на 1 января по строке 20 вы должны показать на два рубля меньше.
- И куда мне их засунуть?
- Выбирайте выражения!!
- %) ... вставить?
- Куда хотите!
- Спасибо.

Tags:

  • 1 comment
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Jan. 22nd, 2012

  • 9:58 AM
Максім Л.
Купіў птушку 2-й катэгорыі, варыў 5 гадзін, падліваючы кіпеню -- мяса не разварылася, булён атрымаўся выдатны. З часткай булёну ўжо рабіў лапшыны, некаторыя запчасткі абсмажыў, іншыя пойдуць на пірог. Карацей, у булённых мэтах, птушак 2-й катэгорыі раю.

Tags:

  • 4 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

"Она утонула" (с)

  • Jan. 16th, 2012 at 11:44 AM
Максім Л.
Некалькі гадоў працаваў з італьянцамі, вядома, за усіх не скажу, але тыя каго ведаў у раздалбайстве далёка наперадзе айчынных "узораў". А яшчэ сквапугі.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Абед

  • Jan. 12th, 2012 at 3:58 PM
Максім Л.

Махляры

  • Jan. 8th, 2012 at 6:10 PM
Максім Л.
У "Прасторы", прынамсі Шабаноўскім, зніжкі на мяса, якое само па сабе прыгожае, але бязлітасна нашпрыцаванае! Фрэнды, не вядзіцеся на прыемныя цэны.
  • 2 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Jan. 1st, 2012

  • 9:36 AM
Максім Л.
Як скланяць "Зміцер" і як будзе ад яго імя па бацьку? А яшчэ мяне ... людзі, якія запісваюцца ў пашпарт напр. Алесямі, вядома, няма ж думкі, што нашчадкі будуць Алесевічамі і Алесеўнамі
  • 20 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Jan. 1st, 2012

  • 12:45 AM
Максім Л.
Ну што, сапсаваць настрой проста на НГ -- гэта ж талент, ці не праўда?

Tags:

  • 4 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

цяжкія дні

  • Dec. 28th, 2011 at 5:51 PM
Максім Л.

Tags:

Dec. 20th, 2011

  • 4:22 PM
Максім Л.
Коцікі, убачыўшы слоікі ёгурта, не захацелі есці сухі корм і скандзіравалі: "М'ёмгурррт, м'ёмгурррт!", -- з'елі праўда толькі паўслоіка, але і ёгурт не самы лепшы.
  • 4 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Dec. 20th, 2011

  • 1:17 PM
Максім Л.
Людцы, хто ў БДЭУ здаваў пану З.Ш. іспыты па гістарычных дысцыплінах, падзяліцеся ўражаннямі? Мне не пашанцавала, здаваў іншым, а вось цяпер мне кажуць, што жыццё прайшло міма :)
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Dec. 14th, 2011

  • 4:47 PM
Максім Л.
Быў сведкам бойкі прадавачкі з мужыком за пакунак таннага свіна-расліннага фаршу, мужык у краме схапіў і пабег, прадавачка за ім і ўжо на вуліцы падсечка -- мужык ляціць у адзін бок, фарш у іншы. Што ж будзе далей?
  • 8 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Dec. 10th, 2011

  • 8:47 AM
Максім Л.
Пазаўчора ўноч наварыў курыных страўнікаў, нават без солі, думаў, учора датушу, добра было шмат -- хоць нешта дажыло да другаснай апрацоўкі =) Але шынкаваныя, смажаныя з цыбуляй і перцам, тушаныя ў смятане з таматам ці салёным агурком... паэзія з грэцкай кашай.
  • 2 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Навінкі

  • Dec. 7th, 2011 at 5:08 PM
Максім Л.
На былой працы новая бухгалтэрша ўчора часткова выдаліла 1С-ку, як кажуць ад вялікага розуму ды імпэту. Сёння ўся фірмачка на рагах, званілі нават мне, маўляў, што я (!) нарабіў. Камедыя :)

Tags:

  • 2 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

чарговае трызненне

  • Dec. 3rd, 2011 at 8:47 PM
Максім Л.
Прачытаў Успенскага, пра княжацкія імёны. Трэ было, каб спрацавала на відавочнае. Таму, пра набалелае -- полацкае. )
  • 5 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Dec. 2nd, 2011

  • 9:34 PM
Максім Л.
"сотні, а можа тысячы" -- і хто гэта кажа, якія яшчэ пытанні?
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Nov. 20th, 2011

  • 8:06 PM
Максім Л.
У мамы ўчора быў ДН, нікога не хацела бачыць, але яе цётка ды стрыечная сястра не чулі ніякіх "не". Але, здаецца, не блага адзначылі, нават з нязванымі сваякамі. Стрыечная бабуля, шмат чаго распавяла пра іншых сваякоў, праўда ў асноўным сумнага. У маці ёсць дзядзькі і цёткі маладзейшы за яе, прадзед і прабабуля даволі маладыя памерлі, у 1950-я -- старэйшыя (даваенныя) дзеці ўжо раз'ехаліся, а малыя (паваенныя) на вёсцы засталіся амаль сіротамі. Вядома, старэйшыя дапамагалі чым маглі, але было горка -- ды і дзеці ж, гадавалі бяззубую карову, бо шкада ім было яе забіць. Нарэшце, старэйшыя малых пазабіралі хто куды. Стрыечнага дзеда Лёню забраў старэйшы брат Толя, які ўладкаваўся ў Краснаярску. І, здаецца, дзеда Лёні жыцці склалася не блага, да апошняга часу. У свой час ён ажаніўся з жанчынай, якая мела ўжо двух дачок, як кажуць выгадаваў -- кожнай па кватэры даў (меў за савецкім часам магчымасці) і г.д. Жонка дзедава памерла, уласную кватэру запісала на дачок. Цяпер дзве дзеўкі выгналі айчыма з кватэры, цяпер ён бомж у Краснаярску. Такое жыццё, хоча вярнуцца ў Беларусь, да сястры ў Самахвалавічы, але і тут не ўсё так проста. Такое жыццё :(

Наогул шмат пра што ўспомнілі, у т.л. стрыечная бабуля пра вайну. Ну і падумалася, на таго дзеда Толю шмат хто са сваякоў наракаў, з розных прычын, у т.л. і я было. Але, як Толя памёр 6 гадоў таму, то ў вёску на могілкі ніхто тыя ж 6 гадоў і не ездзіў. Ён можа і ГБ-ульнік быў і мо розныя яшчэ заганы меў, але дзе б не быў (Краснаярск, Чалябінск, Севастопаль і г.д.), але кожнай вясны ехаў на тыя могілкі. Чым мы толькі людзей мераем, відаць, не тым чым трэба.

Tags:

  • 4 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Дакуль?

  • Nov. 12th, 2011 at 10:54 AM
Максім Л.

Tags:

Мозг кіпіць

  • Nov. 11th, 2011 at 4:02 PM
Максім Л.
Ёсць ураўненне: Н = Х-((Х-В)*0,12)-(Х*0,01)
ужо здурэў шукаючы Х. Хто тут моцны ў матэматыцы?

Tags:

  • 8 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Навінкі

  • Oct. 31st, 2011 at 6:12 PM
Максім Л.
Без 5 хв 17 заходзіць Лена, інженер сметнай работы з ВТА, і пытаецца: "Ці не вялікая у мяне пляма на ілбе, можна з ёю на вуліцу выходзіць?". Пытаюся, што здарылася ці не моцна зашыблася, аказваецца не, не моцна -- спала Лена прыціснушыся ілбом да тэчкі. Не ведаю, як я яе не забіу. Ніякага сораму, хоць бы не сазнавалася у аддзеле, дзе працуюць і зверхурочна і на выходных.

Tags:

  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

З банку прыйшло

  • Oct. 25th, 2011 at 8:56 AM
Максім Л.
Доводим до Вашего сведения, что c 21 октября 2011 года Банк вносит некоторые изменения по операциям с корпоративными банковскими пластиковыми карточками.

В соответствии с Постановлением Национального банка от 07.09.2011 № 368 в день на внебиржевом рынке сделки по купле-продаже иностранной валюты с юридическими лицами и индивидуальными предпринимателями осуществляются только в размере, не превышающем сумму лота на биржевых торгах. Размер данного лота составляет 1000 долларов по долларам США и 1000 евро по евро.

В целях исполнения данных положений с 21-го октября 2011 года по корпоративным карт-счетам Банком Москва-Минск установлены следующие ограничения:
- по счетам в долларах США: совершить операций в БЕЛОРУССКИХ РУБЛЯХ можно будет только на сумму, не превышающую 1000 долларов США в ДЕНЬ;
- по счетам в евро: совершить операций в БЕЛОРУССКИХ РУБЛЯХ можно будет только на сумму, не превышающую 1000 евро в ДЕНЬ;
- по счетам в белорусских рублях: в день совершить операций в ЕВРО можно будет только на сумму, не превышающую 1000 евро в ДЕНЬ, а по операциям в ИНОЙ иностранной валюте - только на сумму, не превышающую 1000 долларов США в ДЕНЬ.

Просим учесть данную информацию в своей деятельности.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Sep. 19th, 2011

  • 10:05 PM
Максім Л.
Людцы, можа ёсць магчымасць атрымаць запіс учорашняга эфіру з "Лад"у -- "Права Человека - Взгляд в Мир", у Тырнетах чамусьці няма?
  • 2 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Sep. 17th, 2011

  • 12:52 PM
Максім Л.
Котка ўсю ноч з падаконніка глядзела на двор, цяпер спіць на клавіятуры і не прымае ніякіх "не".

З.Ы. на апошнія купіў торцік і белага, гары яно ўсё гарам, адвяду душу
  • 6 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Sep. 14th, 2011

  • 1:29 PM
Максім Л.
Штосьці яны накруцілі, крос-курс рас.рубля нейкі нелагічны. Вось, хто пабег здаваць па 7500, кусайце локці, а надзеі, што бел.рубель будзе ўмацоўвацца, па-мойму, няма. З інсайдэрскай інфармацыі, сёння задаволена нязначная колькасць заявак, бо большасць хацела купіць вельмі танна, а прадаць вельмі дорага. На наступнай сесіі, мусіць, пакупнікі і прадаўцы будуць карэктаваць свае кошты.
  • 6 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Sep. 11th, 2011

  • 9:02 PM
Максім Л.
А ў мяне тазік "Аліўе", у лепшых савецкіх традыцыях, будзе і вячэра, і сняданак, і абед :))
  • 4 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Sep. 11th, 2011

  • 6:48 PM
Максім Л.
Зайшоў у "Гурман" на Леніна, праблем з мясам няма -- панюхаў ялавічны стэйк, без малага 100 тыс. кілаграм. Панове, што чакаюць умацавання рубля пасля 15-га, уявіце сабе, рубель ўмацаваўся, а кошты засталіся сёнешнія (а як іначай, у нас іначай не бывае).
  • 7 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Агуркі

  • Sep. 11th, 2011 at 11:30 AM
Максім Л.
Хто саліў агуркі ў вялікай эмаліраванай пасудзіне? Які досвед, як салілі, як захоўвалася і г.д. ці варта наогул?
  • 4 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Забег на працу,

  • Sep. 10th, 2011 at 3:49 PM
Максім Л.
а тут прыйшло ў суботу:

В соответствии с постановлением Правления НБ РБ от 07.08.2011 г. № 366 "О внесении изменения в постановление Правления Национального банка Республики Беларусь от 23.05.2011 г. № 188" отменяются установленные предельные значения обменных курсов, по которым могут осуществляться покупка-продажа и конверсия иностранной валюты на внутреннем валютном рынке.

В связи с этим банки при установлении обменных курсов иностранных валют для совершения валютно-обменных операций на внебиржевом валютном рынке с участием юридических лиц, индивидуальных предпринимателей и банков, а также с участием физических лиц устанавливают обменный курс, ориентируясь на курсы, сложившиеся по итогам дополнительной торговой сессии на ОАО "Белорусская валютно-фондовая биржа".


дык што, тыя што пабеглі з лямантам скідваць долары ўжо ажно па 7500, ці не дужа забеглі на перад цягніка ))
  • 4 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Sep. 7th, 2011

  • 8:04 PM
Максім Л.
Гэтыя ўсе парады НБ РБ кам.банкам "не даводзіць да галечы закрэдытаваных", у прыватнасці фіз.асоб -- голы папулізм. Бо пры гэтым загадана не пагаршаць паказчыкі банка і павышаць % за ўклады. Быў сёння ў сваім банку, відавочна, будзе як заўсёды -- набліжаным да цела "пойдуць на сустрэч", а астатнія няхай смокчуць лапу. Адно што, можа, дужа ўпартым таксама пашанцуе, прынамсі буду пісаць у банк запыт па "варыянты зніжэння крэдытнай нагрузкі" для мяне ў адпаведнасці з парадамі НБ РБ.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Profile

Максім Л.
[info]maksim_l
Максім Л.

Latest Month

January 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by [info]chasethestars